Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

У абароне габрэяў

Уршуля ШУБЗДА

У Цэнтры трох культур адкрылася выстаўка прысвечаная тым, якія ратавалі яўрэяў у час Другой сусветнай вайны. Сярод іх знаходзіцца Адольф Кішла з Яцвезі, які выратаваў Сымху Лазара — жыхара Сухаволі, уцекача з гродзенскага гета. „Справядлівы сярод народаў свету” — гэта самае буйное ізраільскае вылучэнне, якое ўручаецца людзям, якія, рызыкуючы жыццём, ратавалі габрэяў ад Халакосту. Магчыма такое званне атрымае Адольф Кішла. Гэта была б першая асоба з такім тытулам не толькі ў гміне Сухаволя, але і ў суседніх.

„Рызыкуючы сваім жыццём — палякі, якія ратавалі габрэяў падчас Халакосту” — пад такім загалоўкам у нядзелю 9 лютага 2020 года прайшла сустрэча ў Сухаволі. Пад такім жа загалоўкам тут можна аглядаць выстаўку, падрыхтаваную Музеем гісторыі польскіх яўрэяў POLIN сумесна з Міністэрствам замежных спраў. На выставе прадстаўлены гісторыі людзей, якія дапамаглі яўрэям падчас Другой сусветнай вайны. У акупаванай немцамі Польшчы, у адрозненне ад Захаду Еўропы, за дапамогу яўрэям пагражала смерць. З выстаўкі можна пазнаць лёсы ратуючых і выратаваных. Пасля вайны некаторыя з іх былі ўшанаваны дзяржавай Ізраіль тытулам „Справядлівых сярод народаў свету”. Такое званне магчыма атрымае таксама Адольф Кішла.

— Амаль год таму ў сакавіку я атрымаў ад Марыі Сэчэнь з Інстытута Яд-Вашэм, якая займаецца тытуламі „Праведнікаў народаў свету”, інфармацыю па электроннай пошце аб тым, што справа была перададзена (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF