Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Мой ідэал настаўніка роднай мовы — Марылька Базылюк-Саснюк

Ганна КАНДРАЦЮК

Іаанна Марко (дзявочае прозвішча Якубовіч) нарадзілася ў Бельску-Падляшскім, дзе закончыла ПШ № 3 і Бельскі белліцэй. Штудзіравала ў Беластоцкім універсітэце, дзе закончыла беларусістыку, русістыку і англістыку. Праз год працавала ў Бабіках на Сакольшчыне, калі там адрадзілася навучанне беларускай мовы. Зараз працуе ў Непублічнай школе свсв. Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку. Жыве ў Беластоку.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Я заўсёды любіла ўрокі беларускай мовы ў школе і ўжо ў ліцэі ведала, што буду настаўніцай. Мне падабалася, што настаўнік беларускай мовы са сваімі вучнямі можа не толькі працаваць на ўроках, але і запрашаць гасцей, удзельнічаць у беларускіх мерапрыемствах.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Марылька Базылюк-Саснюк, мая настаўніца беларускай мовы і выхавацелька ў Пачатковай школе. Яе ўрокі былі цудоўныя, яна вучыла нас многіх песень і запрашала на ўрокі цікавых людзей, а таксам вяла ўрокі па вышыўцы.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Супрацоўнічаю са спадарыняй Нінай Абрамюк, якая працавала ў Нарве, а цяпер вядзе тэатральныя заняткі ў нашай школе. Разам са спадарыняй Алінай Ваўранюк ездзім на шматлікія конкурсы ў Бельск і Гайнаўку. Пры нагодзе конкурсаў супрацоўнічаю таксама з са спадарыняй Іааннай Васілюк з бельскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF