Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Супраць нашай памяці

Яўген ВАПА

Пасля радаснага перыяду ражджэственскіх святаў адразу душамі і памяццю акунаемся мы ў змрочны перыяд злому студзеня і лютага 1946 года, калі ўшаноўваем памяць мірных беларускіх ахвяр варварскіх дзеянняў атраду польскага ўзброенага падполля Рамуальда Райса «Бурага». Учыненыя ім злачынствы над нявіннымі дзецьмі, жанчынамі і мужчынамі, якія павіны быць прычынай сораму і перасцярогі для кожнага народа і грамадства, з году ў год становяцца прыкметай «гераізму і жаўнерскай шляхетнасці»! Проста не хочацца верыць, але менавіта на нашых вачах, дзякуючы дзяржаўна-самаўрадавым установам, у імя «патрыятычных ідэй» адбываецца абсалютнае рэлятывізаванне і адварочванне такіх асноўных чалавечых каштоўнасцей як дабро і зло, гераізм — бандытызм, гістарычныя праўда ці фальш.

Сённяшняя сітуацыя не бярэцца аднак з пустога. Калі глядзець на тое, як розныя польскія палітычныя сілы і нават ужо міждзяржаўныя структуры разыгрываюць свае інтарэсы над тымі магіламі, робіцца проста страшна і невыносна ў маральным плане.

Але па чарзе. Праз увесь перыяд Польскай Народнай Рэспублікі камуністычныя ўлады не зрабілі анічога, каб сказаць сем’ям дзе парэшткі пахаваных вазакоў і ўшанаваць гэтае месца. Не было аніякага зберагання памяці аб загінуўшых асобах і магілах. Пра кампенсацыі сем’ям загінуўшых ахвяр не было нават і гаворкі. Іхнія спадкаемцы ўжо ў дэмакратычнай Польшчы ў гэтай справе на дзяржаўным ці ваяводскім узроўні ў палове дзевяностых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF