Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Нічога пэўнага

Міраслаў ГРЫКА

Праблема з інтэрнэтам заключаецца ў тым, што калі ён патрэбны ці нават неабходны, ён здаецца быць таксама небяспечным і нават шкодным. Хаця інтэрнэт лучыць людзей. А дакладней, з таго моманту, калі мільярды чалавечых пальцаў амаль арганічна звязаны з клавіятурай камп’ютараў ці айпадаў, ён сам стаў глабальным камунікатарам. Я пісаў: «амаль», і тым не менш многія з іх ужо перайшлі біялагічную мяжу, якая аддзяляе рэальнасць ад лічбавага свету, ператвараючыся ў страшных кіберзомбі, прысутных целам і адсутных духам. Мы бачым іх кожны дзень, з вачыма ўбітымі ў экран айфона, сляпых і глухіх на тое, што адбываецца ў рэальнасці. Аднак інтэрнэт — сапраўдны інструмент. Любая падзея ў ім распаўсюджваецца з хуткасцю святла. Дзякуючы гэтаму мы ведаем, што хвіліну таму гнілая пальма, збітая ветрам, прыдушыла на смерць няшчаснага жыхара Папуі-Новай Гвінеі Таксама мы ведаем, якая колькасць ахвяр каронавіруса ва Ухані. На момант, калі я пішу гэтыя словы — гэта 821 чалавек! А заўтра? Не лічачы дзясяткаў тысяч заражаных, прагрэсавальная колькасць загінулых ад новага віруса жахлівая. Кітайская эпідэмія можа атрымаць сусветнае вымярэнне пандэміі. Можа, гэта не значыць, што павінна. Праз інтэрнэт людзі могуць паспяхова мабілізавацца да самаабароны ад усеагульнай чумы. І ў гэтым яго сіла. Але хуткі інфармацыйны паток — не адзіная перавага інтэрнэту. Праз яго лёгка ўвайсці ў мультыбібліятэку чалавечых ведаў. Адзін клік на клавішы адкрывае яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF