Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Галоўная тэма

Віктар САЗОНАЎ

Але ж і ляманту нарабілі зараз у медыйнай прасторы пасля сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў Сочы! Нібыта чакалі ад гэтай сустрэчы чаго іншага! І з большага ўсё пра кошты на нафту трызвоняць, нібыта гэта было галоўнае ў той сустрэчы. Вельмі ўсім цікава стала, ці падаражае ў Беларусі салярка?!

Адказваю, абавязкова падаражае. Не сумнявайцеся. Але гэта не таму, што начальнікі Беларусі і Расіі не змаглі дамовіцца паміж сабой пра кошт нафты. Салярка будзе даражэць у кожным выпадку і аніякія дамоўленасці на тое не паўздзейнічаюць. Але не рэзка падаражае. Гэта і ёсць нікім неразгаданая таямніца нашай унікальнай эканамічнай мадэлі.

Як гэта паўплывае на жыццё беларусаў? Ды аніяк. У беларусаў зараз такое жыццё, што ў глабальным сэнсе нішто на яго паўплываць не можа. Вазілі салярку ў Польшчу, зараблялі на гэтым, цяпер павязуць з Польшчы. І таксама крыху заробяць. Як некалі з тэлевізарамі, бытавой хіміяй і іншымі таварамі... Трэба ж неяк эканамічны баланс падтрымліваць. Колькі вывезлі, столькі і ўвязуць. Поўны эканамічны парытэт і справядлівасць.

У разе чаго з Расіі прывалакуць тую салярку. І ў бензабаках, і ў цыстэрнах, і ў кішэнях калі прыйдзецца. Валакуць жа неяк у Расію беларускага ласося, беларускіх крэветак, беларускі сыр „Пармезан” і іншыя прадукты, на якія Расія ўвяла санкцыі. Мяжа ж то між Расіяй і Беларуссю вельмі празрыстая. Таму, калі расійскі кіраўнік жадае, каб у беларусаў рэзка павялічыўся кошт на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF