Ніва № 07 (3327), 16 лютага 2020 г.

Маліцца да мучанікаў вазакоў

Аляксей МАРОЗ

На зломе студзеня і лютага ў Гайнаўскім і Бельскім паветах ушаноўвалася памяць звыш 80 мірных жыхароў нашых сёл, у асноўным праваслаўных беларусаў, забітых і спаленых 74 гады таму атрадам Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса «Бурага». У кастрычніку мінулага года Сабор епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы забітых без прысуду каля Пухалаў-Старых вазакоў далучыў да ліку святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі. Мошчы святых мучанікаў, у мінулым гаспадароў з Краснага Сяла, Збуча, Чыжоў і іншых нашых вёсак, знаходзяцца ў супольнай магіле на вайсковым могільніку ў Бельску-Падляшскім. Ушанаванне 74 гадавіны трагічных здарэнняў пачалося там з малітваў да нашых мучанікаў і праходзіла асабліва ўрачыста.

Цяпер ужо афіцыйна могуць маліцца да нашых святых мучанікаў жыхары вёсак, у якіх яны жылі, працавалі, выхоўвалі сваіх дзяцей або як маладыя хлопцы яшчэ толькі ўзрасталі і радаваліся жыццём разам са сваімі равеснікамі. Усе нашы вернікі будуць маглі прасіць у мучанікаў заступніцтва ў Бога, дапамогі ў жыццёвых выпрабаваннях. Зараз жывуць у нашых вёсках і гарадах нашчадкі і сваякі мучанікаў, якія 31 студзеня прыехалі ў Бельск-Падляшскі на святкаванні. Раней моцна смуткавалі па прычыне іх пакутніцкай смерці, а зараз таксама радуюцца, што ўключаны яны ў лік святых мучанікаў. Спачатку ў Царкве Пакровы Божай Маці ў Бельску-Падляшскім была адслужана літургія. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF