Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

Памінанне мучанікаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У нядзелю, 2 лютага, у Малешаўскім прыходзе адбыліся ўрачыстасці па ўшанаванні ахвяр з тамашніх прыхаджан, якія 74 гады таму загінулі з рук тагачаснага падполля ў Занях і Шпаках.

* * *

„Гэта было ў суботу, якраз выпалі польскія Грамніцы. У нас у хаце была я з сястрою, мама, малодшы брат Ёзік, тата драмалі на зэдліку каля печкі. На вячоркі прыйшлі дзве мае сяброўкі, адна прала на калаўротку, другая вязала на прутках. Старшы брат Уладзік забег у хату і кажа, што паляць Шпакі. Відаць зарыва і дым. І выбег. Мама кажуць, што трэба павыносіць з хаты, бо прыйдуць і нас спаляць. Потым хтось грукнуў у дзверы, тата выйшлі і ў хату ўжо не вярнуліся. (...) Брат, я памятаю, паспеў захапіць з сабою школьны тарністар. Мы хадзілі ў школу ў Занях, вучыў нас найстарэйшы наш брат Янак, яго ў той час дома не было, бо старэйшыя хлопцы і мужчыны здаўна ўжо па хатах не начавалі. Хто дзе, у клуні, на вышках у хляве або і на грушы, абвязаўшыся вяроўкаю, каб не ўпасці, калі засне...” — расказала Яну Максімюку ў 1990 годзе адна з уцалелых тады ў Занях жанчын.

„Зані пасля пажару апусцелі, людзі хаваліся па іншых вёсках, доўга не вярталіся. Тата, як вярнуліся ў нядзелю ранкам, то ўбачылі, што мама згарэлі разам з хатаю, засталіся толькі самыя костачкі. Тата пазбіралі іх у палатно, збілі з дошак труну і хавалі разам з іншымі пабітымі, за вёскаю, у супольнай магіле. Праваслаўныя могілкі былі ў Браньску, але людзі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF