Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

Свята душы

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Трымаю ў руках 51-ы нумар „Нівы” і не магу нарадавацца (з дня нашай апошняй „сустрэчы” прайшлі амаль два дзесяцігоддзі).

Гартаючы старонкі выдання, бачу знаёмыя да болю твары. Дарагія сэрцу прозвішчы, па-свойму цікавыя допісы. I ўсё так блізка, так дорага, так прыемна, бо гэта звесткі з малой радзімы (месца майго нараджэння — вёска Вычулкі, што каля Клюковіч, на самай мяжы з Беларуссю).

З першай старонкі „Нівы” з заўсёднай прыемнай усмешкай на твары глядзіць на мяне стары знаёмы Мікола Ваўранюк. Крыху пасталеў (даўно не бачыліся), але выглядае ўпэўнена, з доляй аптымізму. Так трымаць і надалей! Вітаю!

Віктар Сазонаў... Асабіста не знаёма з ім, але публіцыстыцы ягонай веру: заўсёды з цікавасцю ўспрымаю. А кніга пра наша прыгранічнае жыццё-быццё — супер! Прачытала на адным дыханні. Шчыра дзякую!

Яўген Вапа... Ведаю асабіста, неаднойчы сустракаліся. Паважаю за арганізатарскія здольнасці, за высокі прафесіяналізм, за адданасць справе, за неабыякавасць да лёсаў пакінутых у адзіноце нямоглых старых, да жыцця наогул.

Люда Грыгарук... Вельмі ўзрадавалася за яе, бо добра ведаю няўрымслівы характар гэтай настаўніцы ў адносінах да працы, якой аддае ўсю цеплыню свайго сэрца. Паважаю за апантанасць беларускасцю, за педагагічны талент, за шчодрасць душы. Вялікі дзякуй, шаноўная Людміла, за такія мілыя сэрцу маці словы ўдзячнасці маёй дачушцы Наталлі Герасімюк. Жыві доўга, Людачка, і працягвай шчодра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF