Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

Галады былі беднай вёскай

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Янам БАГІНСКІМ, народжаным у 1930 годзе ў Галадах, зараз пенсіянерам, пражываючым у Ольштыне.

— Як Вы запамяталі сваё дзяцінства? Чым гулялі?

— Я ўдзячны Вам за гэтае пытанне, бо часам так добра паўспамінаць даўнія падзеі з дзіцячых гадоў. Нарадзіўся я ў Галадах, было нас пяцёра, на жаль, зараз пры жыцці астаўся толькі я.

Аж цяжка сёння паверыць, што ў маленькай аднапакаёвай хаціне ўсе мы выхаваліся. Брат Ілья выехаў з Галадоў у Шчэцін — загінуў трагічна ў порце. Сястра Аня трапіла ў Беласток, Марыся выйшла замуж у Галадах. Я выехаў найперш у Лапы, пасля ў ЗША, а зараз жыву ў Ольштыне. Бацька памёр 6 мая 1985 года. Мама жыла ў Ані ў Беластоку, памерла 20 сакавіка 1989 года. Брат Аркадзій жыў адзінока, памёр у кастрычніку 1994 года. А хатку некаму прадалі.

Мой дзіцячы свет быў абмежаваны да атачэння нашага сямейнага дома, найбліжэйшых суседзяў. Далей — гэта быў канец свету.

Жылося ў згодзе з законамі прыроды і ўсё ўспрымалася як дадзеную Богам рэчаіснасць. Уставалі з усходам сонца і лягалі спаць з яго захадам. Поры года вызначалі дыяпазон заняткаў. Не было ніякага бунту, нянавісці. Багацейшы жыў лепш, бяднейшы горш. Бацька Павел часта паўтараў: „Нарадзіўся мужыком і мужыком астанешся. І не будзеш багацейшы, бо тое, што маю, трэба будзе з часам падзяліць паміж вас, даць штосьці кожнаму дзіцяці”. Іншай працы не было, хіба што ішлося некуды за парабка. І такое было — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF