Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

П’яны герой

Мікалай ВАРАНЕЦКІ

У мінулым ХХ стагоддзі на маёй вясковай вуліцы было многа людзей: малых, маладых, дарослых і пажылых. Святам часта па вуліцы хадзілі п’яныя мужчыны.

Тыя, што многа пілі, спявалі па-п’янаму, ляжалі пад плотам, адчувалі сябе мясцовымі «героямі», не любілі цвярозых, бо цвярозы чалавек п’янаму не калега.

Шмат хто з мясцовых мужыкоў лічыў выпіўку гонарам. П’яныя часта з песняй ішлі дамоў.

Сярод п’яных вылучаўся адзін Ваня, якога гарэлка, так сказаць, «не брала» і які добра помніў дзве доўгія вайны.

Як большасць мясцовых сялян быў ён чалавекам бедным, але з моцным загартаваным здароўем. З ранняй вясны да позняй восені хадзіў ён босым па вуліцы і ніколі не хварэў, а калі трэба, то лячыўся алкаголем. Бачылі яго часта, як ішоў босы вуліцай у расшпіленай кашулі і гарланіў вядомыя рускія песні. Здалёк было чуваць яго п’яны, але меладычны голас:

Раскиулось море широко-о,

И волны бушуют вдали-и,

Товарищ, мы едем далёко-о,

Подальше от нашей земли-и!

Потым ён прыставаў, аглядаўся на бакі і, махаючы рукамі, пачынаў свой п’яны маналог: «Кто Ваньку тронет? Ваньку никто не тронет. Ванька — герой! Кто Ваньку тронет, тому конец, могила!».

Людзі глядзелі і смяяліся, што чалавек дурны, бо п’яны. А ён ішоў далей і спяваў: «И жить будем, и гулять будем, придёт время, помирать будем».

Затрымаўшыся крычаў, каб усе чулі: «А Ванька не умрёт. Ванька пил и пить будет». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF