Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

Справа Кастуся жыве

Уршуля ШУБЗДА

Так шмат бел-чырвона-белых сцягоў у Мастаўлянах яшчэ ніколі не было. Беларусы Беластока, Варшавы, Гародні і іншых гарадоў сабраліся каля помніка ў гонар Каліноўскаму. Пры самой граніцы з Беларуссю 2 лютага сабраліся людзі, для якіх постаць Каліноўскага ніколі не была абыякавай, але ўпершыню яны аб’ядналіся ў тым знакавым месцы. Відаць, імя Кастуся Каліноўскага, як нязломнага мужнага чалавека і героя, загучала з новай сілай пасля падзеі ў Вільні.

Менавіта 2 лютага нарадзіўся палымяны рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве Кастусь Каліноўскі. Паўстанне 1863 года было адным з цэнтральных звенняў палітычнага і духоўнага адраджэння беларускага народа: без яго, відавочна, не адбылося б паскоранае развіццё нацыянальнай культуры ў пачатку XX стагоддзя.

У дзень нараджэння нацыянальнага героя грамадскія актывісты ўшанавалі яго памяць. На радзіму Кастуся Каліноўскага прыехала каля трох дзясяткаў чалавек з Гародні, Беластока, Варшавы ды іншых гарадоў.

— Постаць Кастуся Каліноўскага гэта для мяне прыклад, — адзначыў Сяргей Пальчэўскі з Варшавы. — Прыклад таго як трэба змагацца за Беларусь, за свае ідэалы. Сапраўды нам трэба працягнуць гэтую справу, таму што справа Кастуся жыве і яе трэба завершыць. На нас спачывае адказнасць.

Удзельнікі неслі з сабой сцягі народаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні 1863-1864 гадоў. Сярод іх былі тыя, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF