Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

Паэзія жыве сама сабой, з гэтым прыходзяць у свет...

Ганна КАНДРАЦЮК

Наталля Русецкая нарадзілася ў 1974 годзе ў горадзе Урэнь у РСФСР. Закончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала на Кафедры беларусістыкі ва Універсітэце Марыі СкладоўскайКюры, а зараз выкладае на Каталіцкім універсітэце ў Любліне. Беларуская паэтэса і перакладчыца, аўтарка зборнікаў «Два бяссонні», «Каштаны ў кішэнях», тома перакладаў «Нясвіжскі альбом». Абараніла кандыдацкую дысертацыю нас тэму «Паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл у кантэксце літаратуры Беларусі ХVIII ст.». Супрацоўнічае з Нацыянальным тэатрам імя Янкі Купалы, на сцэне якога былі пастаўлены пераклады яе многіх п’ес, у тым ліку «Івона, прынцэса Бургундская» Вітальда Гамбровіча. Жыве ў Любліне

Ганна Кандрацюк: — Вы ўжо дваццаць гадоў жывяце і працуеце ў Любліне? Як Вы патрапілі ў Польшчу?

Наталля Русецкая: — Першы раз я прыехала, калі быў абмен студэнтамі. Тады яшчэ такой паланістыкі, толкам, не было ў Мінску, і трэба было некаму ехаць. Адзін студэнт ехаў у Менск, а адзін з Менска — тады ездзілі на год. І былі таксама такія групавыя абмены, ехала па дзесяць чалавек на тры тыдні. Люблінскія ехалі ў Менск, а нашы ў Люблін. А цяпер у нас няма ўжо беларусістыкі і абменаў.

ГК: — Колькі гадоў ужо няма беларусістыкі ў Любліне?

НР: — Гадоў пяць, мусіць, няма. Неяк так каля 20 гадоў праіснавала беларусістыка, а з’явілася яна ў 1993/1994 годзе.

ГК: — Калі закрылі беларусістыку, Вы — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF