Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

Маладосць на Вадохрышча

Яўген ВАПА

Ужо люты на носе, а на маім пісьмовым стале і ў галаве — разлік мінулагодніх і студзеньскіх спраў. Адным словам, штогадовая ўзбуджанасць нервовай сістэмы па прычыне сакраментальнага пытання: як нам выжываць у свеце дэзынтэграцыі і як выбудоўваць у тым нашу беларускую рэчаіснасць, не ўзгадваючы пра далейшую будучыню. У натоўпе супярэчліва-экзістэнцыяльных думак з’яўляюцца аднак успаміны і хвіліны, якія рассыпаюцца яснай зоркай на цёмным небе. Тыдзень назад пісаў я пра Вадохрышча і яго духоўную сілу ў маленькай пушчанскай вёсцы. Надзвычайным завяршэннем нядзельнага, першага дня Трох каралёў быў удзел у школьнай стадзёнцы ў маім родным, гайнаўскім беларускім ліцэі. З хранікёрскага пункту гледжання перадаю зараз словы змешчаныя на сайце школы: «19 студзеня 2020 года а 18 гадзіне, у прыгожа аздобленай гімнастычнай зале, пачалася адна з найважнейшых у жыцці кожнага ліцэіста ўрачыстасцей, якой з’яўляецца баль, званы стадзёнкай. Сабраліся на ёй вучні матуральных класаў разам са сваімі партнёрамі, настаўнікі, бацькі ды запрошаныя госці. Усіх сабраных, ад імя бацькоў вучняў матуральных класаў, прывітала спадарыня Агнешка Менюк. Баль пачаўся традыцыйным, урачыстым паланэзам, у час якога вучні паказаліся ў сваіх цудоўных уборах. Традыцыйна, не адбылося таксама без беларускай народнай лявоніхі. Затым, вядучыя вучні — Магдаліна Аніскевіч і Міхал Бачынскі віталі ганаровых гасцей ды прасілі іх узяць голас, сярод якіх знайшліся: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF