Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

У чаканні чаго?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Неспакойна ў свеце ад самага пачатку года. То Аўстралія ў агні і не спыніць тых страшных пажараў, то Афрыку накрываюць хмары саранчы, то ў Кітаі — буйнейшай краіне Азіі імкліва распаўсюджваецца смяротны каранавірус. Нібы ўсе прадвеснікі біблейскага апакаліпсісу насунуліся на планету Зямля.

Беларусь пакуль не гарыць, не затапляе і надзвычай лагодная мяккая зіма не стварае ніякіх прыродных праблем, а тым больш катаклізмаў. А трывога, тым не менш, усё нарастае. Прычына нязменная і ўся тая ж, што і сто, дзвесце, пяцьсот гадоў таму — агрэсія з боку Масквы. Гэтая чорная навала з усходу нібыта адвечны праклён для нашай зямлі. Гэтая пагроза як перманентная і бясконцая з’ява. А тым больш зважаючы на еўрапейскую канцэпцыю рэал-палітык, дзе слабейшага моўчкі дадуць растаптаць і нават сцерці з мапы кантынента.

Тое, што здарылася на мінулым тыдні ў Страсбургу, іначай як чарговай палітычнай капітуляцыяй Еўрасаюза перад Масквой і назваць нельга. Можна апісаць гэта і адным ёмкім беларуска-польска-ўкраінскім словам, дадаўшы клічны знак — „Ганьба!”. А адбылося наступнае: сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы аднавіла паўнамоцтвы Расеі ў поўным аб’ёме. Паўнамоцтвы гэтыя адноўлены без аніякіх умоў, заўваг і выпрабавальных тэрмінаў. Больш таго, прыняты такія папраўкі, якія практычна выключаюць увядзенне еўрапейскіх санкцый супраць Расеі. І нават яшчэ больш. Вылучэнец той самай Масквы Пётр Талстой абраны намеснікам старшыні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF