Ніва № 06 (3326), 9 лютага 2020 г.

Пацыфікацыі нашых вёсак

Аляксей МАРОЗ

«Калі народ траціць сваю памяць, ідзе ў разброд і няма ў яго будучыні. Народ без памяці гэта не народ. Нам хочуць накінуць іншую памяць, чым тую, якую ведаем. Мы павінны знаёміць нашых жыхароў з нашай памяццю, якая будзе вырашаць аб тым, кім мы будзем у будучыні», — сказаў у час сустрэчы 26 студзеня ў святліцы ў Рыгораўцах Арлянскай гміны прафесар Алег Латышонак, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства. Вясковая рада і Гурток вясковых гаспадынь з Рыгораўцаў, Беларускае гістарычнае таварыства, Фонд Kamunikat.org і адміністрацыя профілю Рыгораўцы на Фейсбуку (FB) арганізавалі спатканне напярэдадні 74й гадавіны пацыфікацыі і ўшанавалі памяць мірных ахвяр атрада Нацыянальнага вайсковага згуртавання, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс «Буры».

У Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах раніцай у нядзелю, 26 студзеня, былі адслужаны літургія і паніхіда па забітых і спаленых жыхарах гэтай вёскі атрадам «Бурага». У мінулым годзе Сабор епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы забітых каля Пухалаў-Старых атрадам «Бурага» вазакоў, у асноўным праваслаўных беларусаў з нашых вёсак, далучыў да ліку святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі. Можна ўжо афіцыйна маліцца да гэтых святых і прасіць у іх хадайніцтва перад Богам у розных жыццёвых выпрабаваннях, няўдачах і прасіць дапамогі ў хваробе. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што забітыя атрадам «Бурага» жыхары Залешан і іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF