Ніва № 05 (3325), 2 лютага 2020 г.

Музей Вялікага гасцінца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На галоўнай плошчы СаколаваПадляшскага, плошчы ксяндза Бжузкі, убачыў я запрашэнне ў новаадкрыты Музей Вялікага літоўскага гасцінца. Ну, у некаторых нашых мясцовасцях не надта даўно паявіліся вулічныя стэндыдаведнікі пра гэты шлях. Здаліся яны мне павярхоўным мерапрыемствам без глыбейшага значэння. Ну, але калі пабачыў, што да гэтага праекта далучаны музей — не абыякая ўстанова, тады і згаданым Гасцінцам рашыў я глыбей пацікавіцца.

Музей Вялікага літоўскага гасцінца ў Саколаве-Падляшскім быў заснаваны зусім нядаўна — у снежні мінулага года. Можна было б назваць яго нават музейным немаўляткам, аднак гэтая ўстанова прыемна мяне задзівіла сваёй камунікатыўнасцю. Музей займае адну з залаў Саколаўскага асяродка культуры і ён, як нованароджаны суб’ект, не поўнасцю завершаны, але ягоная візія будучыні ўражвае.

Тут прэзентацыя сівой мінуўшчыны адбываецца з прыцягненнем мадэрных мультымедыйных навінак. На традыцыйных стэндах інфармацыя пра галоўныя мясцовасці Вялікага літоўскага гасцінца. Гасцінец, калі глядзець на яго з захаду, пачынаўся з Варшавы. І праходзіў цераз важныя мясцовасці гістарычнага Падляшша: Венграў, Саколаў, Браньск, Бельск, Беласток, Саколку, Гародню і канчаўся ў Вільні. Мультымедыйныя стэнды прэзентуюць найважнейшыя славутасці — не толькі архітэктурныя, але і персанальныя — у абсягу Гасцінца.

Паколькі камунікацыя па Гасцінцы адбывалася гужавым транспартам, ёсць там мініяцюры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF