Ніва № 05 (3325), 2 лютага 2020 г.

Людзі ратаваліся лоўляй рыбы...

Сяргей ЧЫГРЫН

Краязнаўца Мікалая Быхаўцава з Ваўкавыска ведаю даўно. Не раз з ім наведвалі розныя гісторыка-краязнаўчыя канферэнцыі, сустрэчы, прэзентацыі. Праўда, ён не лезе ў вялікія даследчыкі, але ў маштабах свайго рэгіёна, у межах былога Ваўкавыскага павета, ён даследчык вельмі сур’ёзны, дасканалы і апантаны. Мікалай Быхаўцаў гісторыю сваёй Ваўкавышчыны ведае, як кажуць у народзе, „на зубок”. Лепшага даследчыка Ваўкавышчыны ў Беларусі і ў Польшчы няма і, відаць, не было раней і больш не будзе ніколі.

Сам спадар Мікола краязнаўствам займаецца даўно. Калі выдавалася незалежнае выданне „Местная газета” ў Ваўкавыску, ён пісаў туды артыкулы пра знакамітых асоб свайго рэгіёна, пра гісторыю вуліц, пра ўсе тыя падзеі, якія адбываліся на яго радзіме за апошнія 100-300 гадоў. Потым сам выдаваў краязнаўчы часопіс „Ваўкавышчына”. А ў вольны час наведваў архівы і бібліятэкі Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы. І ўсё шукаў і шукаў звесткі пра свой родны край, а таксама пісаў і пісаў матэрыялы. За гэты час з пад яго пяра выйшла шмат даследаванняў. А ўсё напісанае лягло на старонкі ягоных кніг. Атрымаліся не проста кнігі даследаванняў, а цэлыя манаграфіі на асобныя тэмы. Шчыра скажу, што гэта кандыдацкія і доктарскія дысертацыі. Таму сёння смела можна назваць Мікалая Быхаўцава з Ваўкавыска тройчы доктарам гістарычных навук. А тэмы ягоных кніг даволі сур’ёзныя — „Гісторыя Касцёла на Ваўкавышчыне” (752 старонкі), „Паўстанне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF