Ніва № 05 (3325), 2 лютага 2020 г.

Скульптурны пленэр у Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

У першым пленэры разьбы па дрэве, які арганізавала Культурнае аб’яднанне «Тыбель» з Якубова ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, які быў суарганізатарам мерапрыемства, прынялі ўдзел па два скульптары з Рэспублікі Беларусь і Гайнаўскага павета. 22 снежня мінулага года ў прысутнасці жыхароў Гайнаўкі і наваколля ў Белмузеі адбылося падвядзенне вынікаў скульптурнага пленэру і адкрыццё адмысловай выставы прац, выкананых у адпаведнасці з вядучай тэмай пленэру «Мая малая айчына».

— Ідэя разьбярскага пленэру ўзнікла ў нас даўно, але ўдалося яе ажыццявіць толькі цяпер. Такія пленэры ладзіліся ў Гайнаўцы ў мінулым і былі яны нам інспірацыяй. Калі некалькі гадоў назад пленэры ў Гайнаўцы былі адноўлены і вяліся пошукі месца, дзе можна было б змясціць разьбу, мы запрапанавалі пляцоўку нашага музея. Зараз мы арганізуем свой пленэр разьбы па дрэве. Спадзяемся, што і ў наступных гадах пленэры будуць плённымі ды ўзнікнуць цікавыя скульптуры, якія будзем прэзентаваць у Белмузеі, — сказалі старшыня ўправы Культурнага аб’яднання «Тыбель», дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк, які адкрыў пленэрную выставу і Агнешка Ціханюк, сакратар аб’яднання «Тыбель», якая ў белмузеі курыруе мастацтва.

— Разьба па дрэве — плён абодвух пленэраў (таго, які арганізаваўся на панадворку Гайнаўскага дома культуры і гэтага, які ладзіўся тут, у Музеі), цікавая, адклікаецца да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF