Ніва № 05 (3325), 2 лютага 2020 г.

Вера Русіновіч парадавала наш свет!

Ганны КАНДРАЦЮК

На прэзентацыю «Верного слова» ў Нарву, паехалі мы з Мірай Лукшай на аўтобусе, і так сказаць, з душой у пятках. Не ведалі, ці пашанцуе вярнуцца назад. І не было выхаду! Нам вельмі хацелася падтрымаць ніўскую аўтарку. А для мяне асабліва, паколькі Вера Русіновіч (у дзявоцтве Веся Назарук) з маёй вёскі, Кутлоўкі. І шчыравала я некалькі дзён пры ўзнікненні яе зборніка, значыла дыфтонгі і правіла канчаткі ў дзеясловах. Ну, сам выклік быў прыгожы і здаровы. Вера Русіновіч падрыхтавала том на арыгінальнай мове нашай вёскі. А пасля, кожнаму з асобна, яна напісала разам з аўтографам: «Чытаем па-своему».

Сапраўды, вечарам 22 студзеня ў Нарваўскай бібліятэцы чыталі, гаварылі і спявалі па-своему. Адчувалася глыбокае зразуменне, узрушанасць і ўдзячнасць аўтарцы.

І непаўторнасць хвіліны.

Мы не сумняваліся, што прэзентацыя твораў Веры Русіновіч пяройдзе ў гісторыю Нарваўскай гміны. І пацягне за сабой, як гэта ўжо адбываецца ў Нараўчанскай гміне, моду на сустрэчы з жывым словам і мясцовымі, народнымі аўтарамі. Дырэктар бібліятэкі Анна Савіцкая-Анджэюк як ніхто разумее важкасць такой ідэі. Яна сама даклалася да выдання кніжкі як спонсарка.

— Хацелася мне, каб была кніжка Веры, — пракаментавала ўсё спадарыня Анна.

* * *

З Верай Русіновіч я знаёмая з дзіцячых гадоў і ведаю як балючай і пакручастай была яе дарога да творчага самаадкрыцця. Але шчасце не пакідала, у добры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF