Ніва № 05 (3325), 2 лютага 2020 г.

Сілу дае мне малітва. Натхнення трэба часам пашукаць у інтэрнэце

Ганна КАНДРАЦЮК

Марта Ігнатовіч, настаўніца ў бельскай НШ нр 1 ім’я арх. Лукаша Война-Ясінецкага, нарадзілася 14 красавіка 1985 г. у Бельску-Падляшскім. Закончыла ПШ № 4, а пасля белліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Далей паступіла ва Універсітэт у Беластоку і закончыла факультэты беларусістыкі і русістыкі. Настаўніцай працуе ўжо шосты год і, як сама адзначае, ёй гэтая прафесія па душы. Спявае ў царкоўным хоры, а таксама вядзе царкоўны дзіцячы хор. Вядзе і разам са сваімі вучнямі гуляе ў тэатр. Жыве ў Бельску.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Вывучаць беларускую мову я стала ў ліцэі. Яна мне была вельмі блізкая, родная мова і я рашыла перадаваць наступным пакаленням, каб яна ніколі не загінула.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Мой ідэал гэта мая сяброўка аднакурсніца, Аліна Ваўранюк. Сапраўдная настаўніца, для якой няма немагчымага.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Так. Я супрацоўнічаю з настаўнікамі бельскай «тройкі» Яўгеніяй Васілюк, Яраславам Падольцам, Андрэем Марозам а таксама з Аннай Бжазоўскай з Бельскага белліцэя

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— Цэнтр беларускай культуры ў Варшаве.

— Ці ведзяце ў школе беларускія праекты для сваіх вучняў? Калі так, назавіце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF