Ніва № 05 (3325), 2 лютага 2020 г.

Вадохрышчанская жывая вада

Яўген ВАПА

Так склалася, што апошнюю, посную, гэтак званую вадзяную каляду перад святам Вадохрышча правёў я ў бацькоўскай хаце, рыхтуючы святочную вячэру. Але здаўна самым містычным момантам гэтага свята з’яўляецца асвячэнне вады, якая цягам года ў кожнай хаце скарыстоўваецца ў сакральна-бытавых справах. Перш-наперш служыць яна самім жыхарам дома, каб яе напіцца адразу пасля прыносу з царквы. Яна неабходная на стале падчас калядных, малітоўных візітаў святароў у сваіх парафіяльных авечак. Таксама цягам года спатрэбіцца яна нам як лякарства ў самых безнадзейных і цяжкіх захворваннях. Нават пры вечным развітанні з зямным светам нашых дамачадцаў грамнічная свечка і асвечаная вада — неад’емныя ў вандраванні перад Гасподняе аблічча. У сялянскай рэчаіснасці асвячоная вада гэта таксама і ахоўны, духоўны плашч хатняй жывёлы. Добра памятаю са свайго дзяцінства, калі першы, веснавы выган кароў на пасавыя лугі пачынаўся заўсёды з малітвы і акраплення вербнымі галінкамі статка жывёлы. Асвячэнне новых дамоў і іншых хатніх будынкаў заўсёды адбывалася з такой жа цырымоніяй. Ну, але сёлета дзеля прыроднай традыцыі не хапіла толькі славутых крашчэнскіх маразоў, якія заўсёды прыплывалі да нас з нейкім арктычным цыклам паветра. А тут поўнасцю калапс. Гэтую знявагу і ашуканства пушчанскія старажылы лічаць знакам Божым, прадказваючым чарговую, сусветную вайну, або і паступовы надыход канца свету. У такой сітуацыі настроі людзей, пазбаўленых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF