Ніва № 05 (3325), 2 лютага 2020 г.

Больш чым нічога

Міраслаў ГРЫКА

Я люблю таматны сок, і ў мяне яго заўсёды замала, таму тое, што ў мяне ёсць, пераліваю ў шклянку. Да апошняй кроплі. Дапусцім, шклянка толькі напалову поўная. Гэта больш чым нічога ў любым выпадку. Вось правільная мера задавальнення альбо расчаравання — паўшклянкі соку альбо аж паўшклянкі соку! Тым не менш я спадзяваўся дастаць яго з бутэлькі больш, а папраўдзе, хацеў выпіць цэлую шклянку соку. Ці нават дзве, калі б паклапаціўся пра яго пастаўку. На жаль, не пастараўся. Па розных прычынах. Напрыклад, з за недахопу грошай. Хачу ці не, мушу задаволіцца тым, што маю ў гэты час. І я незадаволены. Але я ведаю, што ўсё пачынаецца ў галаве. Я займаюся звычайнай прафесіяй журналіста, якая з за яе нечаканай паспалітасці выцясняе з журналісцкага рынку ягоную надзейную, збалансаваную інфармацыю, падмацаваную ведамі пра той ці іншы прадмет. Сёння ўсе пішуць, што хочуць, і калі хочуць, толькі каб хутчэй, каб больш чым тое, што можна ўбачыць у інтэрнэце (але не толькі ў інтэрнэце) і незалежна ад таго, пра што і як пішуць, — проста для таго, каб зрабіць агульнадаступнымі пару сваіх прапаноў, выскрабаных з патыліцы, як правіла, найчасцей у форме свайго неаспрэчнага меркавання. У рэшце рэшт, чым яны больш супярэчлівыя, тым больш чытаюцца. Для тых, хто піша, гэта пералічваецца ў памеры платы. Для ўсіх астатніх — у невымернае асабістае задавальненне. І тым больш неаспрэчнае, чым больш сумніўнае. Асабліва, калі падобнае пісанне паходзіць з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF