Ніва № 05 (3325), 2 лютага 2020 г.

Суд-2020 або „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”

Віктар САЗОНАЎ

Нельга сказаць, што суды пачатку 2020 года ў Беларусі неяк кардынальна адрозніваліся ад судоў мінулагодніх, ці яшчэ ранейшых. Не. Суды тыя ж самыя, суддзі таксама, ды і ў падсудных тыя ж самыя імёны, прозвішчы і нават абліччы... Я маю на ўвазе суды над грамадскімі актывістамі, вядома ж...

Але адна розніца ўсё ж ёсць. І розніца кардынальная. Даўно не прыходзілася беларускім судам судзіць людзей за тое, што яны выйшлі бараніць Незалежнасць Беларускай Дзяржавы... Той самай дзяржавы, у якой, праўдападобна, толькі і могуць існаваць гэтыя суды, што судзяць актывістаў, і гэтыя міліцыянты, што затрымліваюць тых актывістаў... А персанажы гэтыя, суддзі ды міліцыянты, з большага ўсе з вышэйшай адукацыяй, і многія арыентуюцца ў заканадаўстве. І хоць трактуюць яго па-свойму, але напэўна добра разумеюць, як гэтыя іх дзеянні могуць ацэньвацца, калі сітуацыя хоць крыху павернецца ў другі бок...

Хіба таму на разглядзе скаргаў гарадзенскіх актывістаў у Абласным судзе ўсе дзеючыя асобы, ад актывістаў і ажно да суддзяў, нібыта памяняліся месцамі... І недасведчанаму чалавеку, напэўна, з першага разу было б цяжкавата зарыентавацца, хто каго судзіць! А самае галоўнае — за што?!

Ужо на першым жа разглядзе скаргі Ежы Грыгенчы, на пытанне суддзі, ці давярае Ежы гэтаму складу суда, Грыгенча задае суддзю сустрэчнае пытанне:

— А якой нацыянальнасці суддзя?

У іншы час гэтае пытанне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF