Ніва № 05 (3325), 2 лютага 2020 г.

Хто любіць, той спявае

Уршуля ШУБЗДА

Што дае людзям песня? А дакладней, што дае „Беларуская песня” — конкурс, які праходзіць на Падляшшы ўжо 27 гадоў? Ці гэта толькі герметычнае мерапрыемства, якое не мяняе свайго фармату з за апатыі арганізатараў? Абсалютна не! Поўныя залы людзей, якія прыходзяць на кожны агляд, гэта найлепшы паказчык. 25 студзеня прайшоў раённы агляд 27га Агульнапольскага фестывалю „Беларуская песня — 2020” у Сямятычах, дзе людзі стаялі нават у сенях, каб пачуць любімыя мелодыі і словы.

Вядомы кампазітар Пётр Чайкоўскі сказаў, што музыка пачынаецца там, дзе не хапае слоў. Пераносячы гэтыя словы на наш беларускі панадворак, можна так сапраўды прама іх адчытаць. Знікае мова, беларускае школьніцтва, але яшчэ прынамсі жыве беларуская песня. У Мельніцкай гміне зараз няма ніводнай школы з беларускай мовай навучання.

„У сямідзясятыя гады беларуская адукацыя на Беласточчыне канчаткова заламалася. Прычын гэтай з’явы было шмат. Дэпапуляцыя беларускіх вёсак выклікала неабходнасць закрыцця сельскіх школ, дзе (часцей за ўсё па інерцыі) беларуская мова ўсё яшчэ выкладалася як прадмет. У створаных гмінных школах такога прадмета звычайна ўжо не было. Эфектыўны бар’ер стварала таксама пастанова міністра адукацыі ад лютага 1971 г. „аб поўным добраахвотным навучанні беларускай мове”, якая загадала бацькам штогод запаўняць дэкларацыі, у якой выказвалі яны сваю волю, каб іх дзеці вывучалі родную мову. Дырэктары школ, якія не былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF