Ніва № 04 (3324), 26 студзеня 2020 г.

Віраў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У другой палове ХІХ стагоддзя славуты польскі этнограф Зыгмунт Глогер адбыў чатыры краязнаўчыя выправы на лодках па большых рэчках у нашым наваколлі. У тым ліку і па Бугу.

У сваёй справаздачы пісаў ён пра яе завяршэнне: „Яшчэ раз паказаліся нам муры Драгічына з адлегласці мілі ад горада. Калі ўжо звечарэла, спыніліся мы на начлег у касцельнай вёсцы званай Веравам або Віравам. (...) Рашылі мы шукаць начлегу на віраўскай плябаніі. Засталі мы ксяндза акурат папіваючага гарбатку. (...) Спакусіла мяне ліха выгаварыцца, што вандруем з Берасця. А Берасце мела так паганую славу ва ўсіх уласнікаў лепшых коней на Падляшшы, (а пробашчы ў гэтым старонні мелі коней вельмі запатрабаваных берасцейскімі гандлярамі), што плябан адкрыта нам запрапанаваў чарку гарэлкі на дарогу, бо „па прычыне цеснаты на начлег нас не запрашае”. Падзякавалі мы тады за ветлівасць і падаліся шукаць карчму...”.

Канфесійная гісторыя Вірава, адлеглага ад Драгічына каля дванаццаці кіламетраў па прамой лініі ў паўночна-заходнім напрамку, даволі багатая. З самых пачаткаў, з XV стагоддзя існавала там праваслаўная царква, якая пасля Берасцейскай уніі стала ўніяцкай. У 1712 годзе ўзведзена была ў Віраве новая царква, драўляная. У 1784 годзе віраўскія ўніяты перайшлі на каталіцкі абрад. Аднак той пераход не быў надта гладкі. Уніяцкія святары так пісалі ў 1840 годзе пра гэты працэс: „Wirów i Kosów były to cerkwie parafialne z parafiami znacznemi, ruskie, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF