Ніва № 04 (3324), 26 студзеня 2020 г.

Паехаць, каб зразумець беларускасць

Уршуля ШУБЗДА

Большасць вучняў школы ў Залуках мела свежыя пашпарты, якія зрабілі адмыслова пад паездку ў Берасце і да Дзеда Мароза. „А там будзе снег?», — пыталіся яшчэ ў аўтобусе вучні. Снегу не было, так як і ў нас, а рэзідэнцыя Дзеда Мароза была таго дня шэрая з за цёмных хмар і дажджу. Магчыма таму гаспадар прысвяціў вучням толькі некалькі хвілін. Снягурачка завяла крыху расчараваных дзяцей пад хатку, у якой кожнага чакаў святочны пернік.

— Нават я ўжо больш размаўляю па-беларуску чым яна, — сказала Юлька, вучаніца чацвёртага класа.

Аднак малодшым дзяўчынкам, з трэцяга і другога класаў, вельмі спадабалася вопратка Снягурачкі і пасля яшчэ доўга ўздыхалі, успамінаючы яе прыгажосць. На шчасце іншы казачны персанаж у рэзідэнцыі Дзеда Мароза размаўляў з дзецьмі на роднай мове. Чамусьці гэта была сястра Бабы-Ягі — Каргота. Але ўжо не так спадабалася дзяўчынкам яе знешнасць і таму хутчэй за ўсё атаясамліваліся яны са Снягурачкай.

— Гэта не быў сапраўдны Дзед Мароз, — сказаў у аўтобусе Данель, вучань пятага класа.

З такой высновай мы паехалі ў бок Камянюкоў, каб пабачыць старажытную Камянецкую вежу.

Камянец, гэта горад у якім па сёння відаць уплывы розных культур. Невялікія драўляныя хаткі, яўрэйскія будынкі і тыя, якія былі пабудаваны палякамі ў міжваенны перыяд. Наш экскурсавод Яўген Скрабец расказаў неверагодную гісторыю вежы, якая сягае ХІІІ стагоддзя. Такой няма больш ні ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF