Ніва № 04 (3324), 26 студзеня 2020 г.

Заклятая зямля Багдана Дудко

Міра ЛУКША

Багдан Дудко з Цісоўкі ў Міхалоўскай гміне — культурны аніматар, журналіст, паэт. Нарадзіўся ў Беластоку. Гадаваўся ў Цісоўцы Беластоцкага павета. Вывучаў польскую філалогію. На працягу 20 гадоў быў рэдактарам і аніматарам літаратурнамастацкага часопіса «Карткі», які выходзіў у Беластоку, значнага ва ўсёй Польшчы. Рэдактар кніг, выдадзеных у серыі Бібліятэкі «Картак». Аўтар тамоў вершаў «40 і 4 вершы пра каханне», «Даліна. Ад Нарвы і Свіслачы» і дзіцячых кніг «Ваўчок Маўчок» і «Бубусь Пугачок».

Зборнік вершаў Багдана Дудко «Заклятая зямля», выдадзены Фондам «Белая вежа», — гэта цікавы і нечаканы партрэт месца і духу Падляшша. Ходзіць Багдан то там, то тут, дзе прафесар з універсітэта праехаў пальцам, паказваючы Рышарду Капусцінскаму перад напісаннем ягонай кнігі рэпартажаў «Буш па-польску», а ў ім рэпартажу «Далёка». Ён запісваў тутэйшыя словы, хаваючыся за постаццю Ані, гэтак жа, як быццам ён хапаў лісты ад лістоты, гладзіў словы сваіх калег, як мураву, хаця яны часам былі як мур. Хацеў запісаць палёт і кранальную тугу жураўлёў, страх бясстрашнага Кастуся Каліноўскага самотнага пад шыбеніцай на шырокай віленскай плошчы — ён сам, сённяшні, сучасны, памежны, бязмежны, балоцісты і ветраны-вечны. Піша вечным пяром на мятай картачцы. Для яе? «І ён усё яшчэ хацеў напісаць гэта», ды той «камп’ютар проста згас», і рука не паспявае за словам, за літарай. «Ён не хоча запісваць сцяны», той усходняй, а на сцяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF