Ніва № 04 (3324), 26 студзеня 2020 г.

Ужо сам факт, што бацькі запісваюць на ўрокі беларускай мовы, хаця часам самі гавораць папольску, гэта вялікая дапамога ў барацьбе з асіміляцыяй

Ганна КАНДРАЦЮК

Анна Кандрацюк (дзявочае прозвішча Янюк) дзяцінства правяла ў вёсцы Скупава. Закончыла Гайнаўскі беларускі ліцэй, а потым беларускую і рускую філалогію на Варшаўскім універсітэце. Пасля заканчэння ўніверсітэта пачала працу ў школьнай святліцы ў Нараўцы. У час працы ў школе паступіла на паслядыпломную адукацыю і закончыла паланістыку. Ад многіх гадоў працуе настаўніцай беларускай і польскай моў. Аўтарка кніжкі „Поўна хата экспанатаў” і кароткіх фільмаў пад загалоўкам „З жыцця селяніна” (працавала разам з мужам Валікам). Лаўрэатка ІІ месца Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і позы. Працуе ў Акруговай экзаменацыйнай камісіі ў Ломжы экзаменатарам па польскай мове. Шчаслівая жонка, маці, свякруха, цешча і — найважнейшае — бабуля малога Грышкі.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Хіба, як большасць малых дзяўчатак, я са старэйшай сястрой гуляла ў школу. Найгоршае было тое, што я заўсёды была вучаніцай, ніколі настаўніцай. А мне так хацелася ставіць двойкі.

Пасля заканчэння ліцэя я ведала, што трэба далей вучыцца, бо працаваць не можа чалавек, які не мае ніякай прафесіі. А ўрокі беларускай мовы былі цікавыя, мова нескладаная, асабліва для асобы, якая гаварыць па-польску пачала ў школе. Тое, што я працую ў адпаведным месцы і люблю сваю працу, я зразумела (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF