Ніва № 04 (3324), 26 студзеня 2020 г.

Мігруюць у Польшчу

Яўген ВАПА

Жывучы на небагатым Падляшшы, на ўласныя вочы маем магчымасць наглядаць, як грамадзяне Беларусі з кожным месяцам папаўняюць падляшскі рынак працы. У сваіх фельетонах у гэтым месцы я не раз і не два займаўся гэтай тэмай, бо яна вельмі дынамічная і мае свае адрозненні ад, напрыклад, паўсюднай украінскай міграцыі. Вось на мінулым тыдні Установа па справах чужаземцаў аб’явіла чарговыя даныя, у тым ліку ўзроставую статыстыку мігрантаў у польскую дзяржаву. Амаль сем на дзесяць чужаземцаў з правам на пражыванне гэта асобы ва ўзросце да 39 гадоў. Абсалютную большасць сярод іх складаюць украінцы. У 2019 годзе колькасць чужаземцаў з важным правам на знаходжанне дасягнула ліку 423 тысячы і ўзрасла на 50 тысяч. Галоўная ў гэтым заслуга згаданых раней украінцаў, якіх афіцыйна тут 214,7 тысячы, значыць у параўнанні з 2018 годам больш на 35,6 тысячы. Дзякуючы чужаземцам, якія звязваюцца з Польшчай, маем крыху працэсу амаладжэння нашага грамадства. Кожны восьмы мігрант (12%), не мае дваццаці гадоў, а найбольшую групу складаюць асобы ва ўзросце 20-39 гадоў (57%).

Вельмі выразна расце лік аселых у Польшчы беларусаў. У мінулым годзе права на пастаяннае пражыванне атрымала 25,6 тысячы грамадзян РБ (больш на 5,5 тысячы ў параўнанні з 2018 годам). Відавочным становіцца прыток у польскую дзяржаву грузін — за мінулы год 2,7 тысячы грузінскіх грамадзян атрымалі права на пражыванне, а гэта два разы больш, чым год раней. У Варшаве і іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF