Ніва № 04 (3324), 26 студзеня 2020 г.

Мы ўсе сваякі

Міраслаў ГРЫКА

Шаноўны чытач не ведае, што мой кузін Яраслаў Качынскі, няважна, далёкі ён ці бліжэйшы, таксама і ваш сваяк. Мы хочам гэтага ці не, сваяцтва абавязвае, незалежна ад нашай волі. Сваяк гэта сваяк. Саромецца можна, калі ён здзяйсняе нейкае глупства альбо, што яшчэ горш, ганебнае дзеянне. Але і цешыцца, калі сваяк паводзіць сябе годна. У любым выпадку, справа ў тым, што кожны чытач — мой сваяк, таму мы ўсе разам сваякі. А таксама сваякі Яраслава Качынскага. Ну, але гэта не значыць, што гэта толькі гіпатэтычная магчымасць. Просты разлік паказвае, што сваяцтва больш чым верагоднае. І ў маштабе ўсяго чалавечага насельніцтва. Аднак, перш чым прадставіць гэтыя разлікі, я хацеў бы спачатку ўдакладніць некалькі рэчаў. Нішто не звязвае мяне з Яраславам Качынскім, акрамя «матэматычнай» роднасці. Я можа не пагадзіўся б паказаць яго на маёй сямейнай фатаграфіі. Ён здзейсніў занадта шмат палітычных хлусняў, шкодных для маёй краіны і асабіста для мяне, каб дараваць яму. Ці варта зноў згадваць яго хлусні? Даказваць? Прабаваць пераканаць? Перакананых людзей не трэба пераконваць, але я хачу, каб неперакананыя людзі нарэшце сарвалі з вачэй грубыя лускавінкі. Тыя лускі хіба архетыпічныя рэшткі па вужаку, які жыў у біблейскім Раі разам з Адамам і Евай. Наколькі я ведаю, Біблія не згадвае пра іншае стварэнне. Ва ўсякім разе, калі нашы міфалагічныя родапачынальнікі, пазбавіўшыся ад лусак на вачах, адмаўляючы падазроную блізкасць з рэптыліямі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF