Ніва № 04 (3324), 26 студзеня 2020 г.

Пуціна і балота

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

15 студзеня многія беларусы выдыхнулі з палёгкай. Не, курс беларускага рубля не скокнуў уверх у дачыненні да сусветных валют. Не, Еўрасаюз не адмяніў для грамадзян Беларусі віз. І, канешне, начальнік дзяржавы РБ не адмовіўся пайсці абірацца на чарговы, усе ўжо збіліся які па ліку, прэзідэнцкі тэрмін. А адбылося ўсяго толькі штогадовае пасланне начальніка суседняй маскоўскай дзяржавы да свайго народа і адначасна, можна лічыць, і да ўсёй сусветнай супольнасці. Апошні год надзвычай многа гаварылася і пісалася пра тое, якім чынам Уладзімір Пуцін будзе праводзіць транзіт сваёй улады. Сярод іншых варыянтаў цэлы час фігураваў і прыхаваны аншлюс з далучэннем Беларусі да Расейскай Федэрацыі. Тым больш, што так званая саюзная дзяржава існуе — калі не да канца ў рэальнасці, то на паперы дакладна. Маўляў, ствараецца аб’яднаная дзяржава, народы зліваюцца ў інтэграцыйным экстазе, а адлік прэзідэнцкага тэрміну Пуціна лагічна пачынаецца спачатку.

Дык вось выдыхнулі беларусы з палёгкай таму, што крамлёўскі чэкіст нумар адзін афіцыйна дэклараваў іншы варыянт далейшага афармлення сваёй улады, які ўмоўна называюць казахстанскім. Пуцін нібыта захацеў стаць гэткім расейскім елбасы (лідарам нацыі) на ўзор незабыўнага Нурсултана Назарбаева. Той урэшце ў 2019 годзе, пасля амаль 30-гадовага аднаасобнага ўладарання сваёй дзяржавай пакінуў прэзідэнцкі пост, але заняў пасаду старшыні Савета Бяспекі Казахстана, фактычна пры тым захаваўшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF