Ніва № 04 (3324), 26 студзеня 2020 г.

Cлавілі Ражджаство Хрыстовае

Аляксей МАРОЗ

У час Фестывалю «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай», які адбыўся ў Гайнаўскім доме культуры, 37 груп калядоўшчыкаў славілі Ражджаство Хрыстовае, выконваючы даўнія і больш сучасныя калядкі. У час конкурсных слуханняў, якія праходзілі 9 i 10 студзеня, былі вылучаны лепшыя калядоўшчыкі. Яны 14 студзеня займальна калядавалі ў час галаканцэрта і ўзмацнілі святочны настрой у шматлікай публікі, сабранай у канцэртнай зале ГДК.

— У час Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай прадаўжаецца традыцыя калядавання і прывіваецца любоў да яго дзеткам і моладзі. Многія маладыя калядоўшчыкі, якіх тут найбольш, стараюцца захоўваць нашы традыцыі і адначасна прэзентуюць перад публікай свае вакальныя здольнасці. Надалей ёсць вялікае зацікаўленне каляднымі сустрэчамі сярод дарослых калядоўшчыкаў, якія ўмела прэзентуюць разнародны калядны рэпертуар, — можна было пачуць у час Фестывалю «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай», арганізатарамі якога з’яўляюцца Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры і Аб’яднанне «Любіцелі царкоўнай музыкі» ў Гайнаўцы, а таксама Гайнаўскі дом культуры. Конкурсная камісія, працу якой узначаліў дырэктар Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч, ацэньвала мастацкі ўзровень спеву, падборку каляднага рэпертуару, яго інтэрпрэтацыю і агульную прэзентацыю калядоўшчыкаў. Гала-канцэрт удастоілі архіепіскап бельскі Грыгорый і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF