Ніва № 03 (3323), 19 студзеня 2020 г.

Мае ўспаміны і тое, што пачуў, бачыў, разумеў... і свае погляды, рэфлексіі, высновы (ч. 3)

Гэтую царкоўна-прыхадскую школу, а пасля двухкласнае народнае вучылішча пакончылі такія людзі, як Трафім Панфілюк і пэўна яго браты, у тым ліку і мой дзядуля Лярка (пішацца Гіляры), Павел Дзям’янавіч Анапрыюк, Раман Старасельнік, Канстанцін Тапор з Тафлілаўцаў, Арцём Сцяпанавіч Чыквін, Аляксей Герасімюк, Лявон Мацыевіч, Мірон Герасімюк з Бахматаў і іншыя. Большасць з гэтых вышэйзгаданых асоб пасля паканчалі сярэднюю адукацыю ў розных кутках велізарнай Расійскай імперыі. А напрыклад Арцём Чыквін (бацька нашага паэта, навукоўца і прафесара Івана Чыквіна) сярэднюю адукацыю здабыў пры Саветах у 1939-1941 гадах і ў той час настаўнічаў у вёсцы Грабавец. І ў той час людзі жылі, працавалі, радзіліся ім дзеці. Жылі напэўна бедна, але затое дружна, не так, як сёння, дзе матэрыялізм і багацце гоніць за матэрыяльнасцю і самагубствам...

Але надыходзілі чорныя хмары, і як заўсёды — з захаду. Бо 1 жніўня выбухнула Першая сусветная вайна ў 1914 годзе паміж царскай Расіяй ды Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй. Адна, як і другая дзяржава мела сваіх саюзнікаў і распачаліся па ўсёй Еўропе крывавыя бітвы. Спачатку рускім нядрэнна вялося і мелі свае перамогі, але скора іх хрыбет пахіснуўся і пачалі адступаць на ліні фронту. І тут нам беларусам улетку 1915 года надляцеў чорны воран — трагедыя бежанства. Трэба было пакідаць свае гнёзды і ехаць у бязмежную Расію. Царскі ўрад разнёс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF