Ніва № 03 (3323), 19 студзеня 2020 г.

Вясёлая нам навіна...

Міра ЛУКША

«Гвязда і калядка» ў дваццаць першы раз — у Беластоку. Дваццаць шэсць хароў і калектываў, якія налічвалі каля чатырохсот выканаўцаў, славілі 12 студзеня Нованароджанага Хрыста ў Гарнізонным клубе ў Беластоку. Свае вакальныя, акцёрскія і сцэнаграфічныя магчымасці паказвалі ўдзельнікі з усёй Беласточчыны. Прэзентацыі калядных калектываў былі арганізаваны Беларускім грамадскакультурным таварыствам пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы і Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве.

Не прападае народны традыцыйны звычай хаджэння каляднікаў па хатах на Каляды з выкананнем велічальных калядных песень, тэатралізаваных сцэнак, пераапрананнем у «казу», «мядзведзя», «кабылу», «жорава». За спевы каляднікам давалі дарункі. У аснове калядавання таксама старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла («ад Каляд сонца паварочвала на лета») і забеспячэнне добрага ўраджаю ў новым гаспадарчым годзе.

Гэтае культурнае свята чакалася таксама шматлікімі беластачанамі, якія яшчэ нядаўна віталі каляднікаў у сваіх хатах, а і самі хадзілі з калядкай і гвяздай.

Васіль Сегень: віцэ-старшыня БГКТ, спасылаючыся на чарговы — ХХІ выпуск агляду, адкрываючы сёлетні цыкл культурных мерапрыемстваў Таварыства, сказаў:

— Нам вельмі прыемна, што мы гэтым аглядам можам працягнуць яшчэ святочны час, разам спяваць калядныя песні, каб на душы ў нас было вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF