Ніва № 03 (3323), 19 студзеня 2020 г.

Жыццё ў горадзе? Не, ніколі!

Уршуля ШУБЗДА

«Як не было б цяжка, на вёсцы ўсё прасцейшае», — гаворыць. Хаця весці гаспадарку гэта зараз не такая простая дзейнасць. Яна патрабуе добрага планавання працы, каардынацыі розных відаў дзейнасці, здольнасці выкарыстання сучаснай тэхнікі. Як эфектыўна кіраваць гаспадарствам, нават тым невялікім, ведае спадарыня Аксана з Альшанкі. Для яе гэта не толькі бізнес, але і сапраўднае захапленне, для якога пакінула сваю айчыну і горад.

— З малака раблю ўсё, што магчымае! Мне вельмі смакуюць тыя ўсе прадукты, якія яшчэ памятаю з дзяцінства, — кажа спадарыня Аксана і з панадворка адразу запрашае ў хату. — «Латка» і «Руды», вы не ўваходзіце! — звяртаецца да сабак. — Яны такія кампанейскія, на крок мяне не адступаюць.

На гаспадарцы спадарства Тамашэўскіх, дзякуючы Аксане, паўстала невялікая сыраварня. Яна яе прыдумала, абмеркавала з цешчай, а муж прыняў да ведама і дапамог прыстасаваць памяшканне на сыраварню ў адпаведнасці з ветэрынарнымі рэкамендацыямі.

— Сюды я прыязджала на гандаль і так пазнаёмілася з мужам. Я — беларуска. Мая мама родам з Новай Руды, што пад Гародняй, бацька — з Навагрудка. Яны пазнаёміліся ў Друскеніках і там ужо засталіся. І я там дарастала, — расказвае Аксана, адначасова рыхтуючы каву. — Я, будучы малой дзяўчынкай, заўсёды ездзіла на канікулы да сваіх бабуль. Мне больш падабалася на вёсцы, у Новай Рудзе. Завяршыла я сярэдную школу ў Друскеніках, гэта была музычная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF