Ніва № 03 (3323), 19 студзеня 2020 г.

Найбольш прыемная нечаканасць, калі такі выпускнік, які ў ліцэі гаварыў толькі папольску, раптам пачынае «рэзаць» «па-свойму»!

Ганна КАНДРАЦЮК

Янка КАРЧЭЎСКІ. Шматгадовы настаўнік беларускай мовы ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Старшыня Аб’яднання «Наша школа», якое дзейнічае пры белліцэі. Член управы Аб’яднання музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Арганізатар шматлікіх культурнаадукацыйных мерапрыемстваў, апякун школьнага тэатральнага гуртка «Драма». Аўтар двух падручнікаў для ліцэя. У свабодным часе любіць пабегаць.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Паўплывала на гэта вучоба ў Гайнаўскім белліцэі, у якім раскрылі мне вочы на многія беларускія справы. Прыязджалі да нас на практыку студэнты з беларускай філалогіі ў Варшаве, якія расказвалі шмат цікавага і заахвочвалі паступаць на гэты кірунак. Мяне гэтае ўсё заінтрыгавала і паявілася ідэя, каб стаць у будучыні настаўнікам беларускай мовы.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Гэта мой настаўнік з ліцэя спадар Васіль Сакоўскі, які меў інтуіцыю і дасканалы падыход да вучняў. Таксама вельмі прыемна ўспамінаю са студыяў заняткі з прафесар Нінай Баршчэўскай, якая з’яўляецца выдатным мовазнаўцам.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Супрацоўнічаю амаль з усімі настаўнікамі беларускай мовы пры ўсялякіх мерапрыемствах, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF