Ніва № 03 (3323), 19 студзеня 2020 г.

Уладны хаос

Яўген ВАПА

Памаленьку калядны хаос на Падляшшы набліжаецца да завяршэння. Адсвяткаванне праваслаўнымі Трох каралёў будзе самым апошнім акордам месячнага цыкла хрысціянскага карагоду, звязанага тут з нараджэннем Ісуса Хрыста. Жыццё ў той перыяд мае ў сабе нешта з нейкага нерэальнага свету, які потым у сутыкненні з жорсткай штодзённасцю многім з нас прынясе адразу нейкія неўрозы і дэпрэсіўныя настроі. Але чаму здзіўляцца, калі менавіта нават з боку, здаецца, «разумных людзей і адказных устаноў» атрымліваем такія калядныя падарункі, ад якіх проста хапаешся за галаву, чухаеш патыліцу і баішся, каб з тых нерваў не завяліся вошы. Вось вам першы прыклад з берагу: 30 снежня 2019 года старшыня Сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей Ванда Навіцкая рассылае, у тым ліку прадстаўнікам нацыянальных меншасцей, павестку аб скліканні на 7 студзеня пасяджэння камісіі — у першы дзень праваслаўных святаў — такога вось зместу:

Przewodnicząca Komisji Mniejszości Narodowych i Etnicznych uprzejmie zawiadamia, że posiedzenie Komisji odbędzie się 7 stycznia 2020 r. (wtorek), w sali nr 05 (bud. U) w gmachu Sejmu w Warszawie, przy ul. Wiejskiej 1. Początek posiedzenia o godz. 12.00.

Porządek dzienny:

Rozpatrzenie Informacji Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji na temat aktualnej sytuacji mniejszości narodowych i etnicznych w świetle „VI Raportu dotyczącego sytuacji mniejszości narodowych i etnicznych oraz języka regionalnego w (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF