Ніва № 03 (3323), 19 студзеня 2020 г.

Вось і ўсё

Міраслаў ГРЫКА

З г.зв. „праўдай” бывае па-рознаму. Хтосьці аднойчы сказаў, што „ёсць столькі ісцін, колькі людзей на Зямлі”. У гэтым ёсць нешта, таму што ў кожнага чалавека свая праўда — мая, твая, наша... ісціна. Часцей за ўсё гэта аказваецца напалову праўдай, чвэрцьпраўдай і недапраўдай, якую яшчэ называюць перакананнем. Перакананне ў тым, што „мая” праўда праўдзівейшая, чым іншая праўда, з’яўляецца прычынай спрэчак, сур’ёзных канфліктаў і нават войнаў. Я згадаю толькі міжплемянныя расправы, этнічныя ці рэлігійныя разборкі, якіх нямала і ў ХХІ стагоддзі. Так ці інакш, уся сусветная гісторыя напісана не атрамантам, а чалавечай крывёй. Пачынаючы з Траянскай вайны, праз мангольскія нашэсці і крыжовыя паходы, і, нарэшце, жорсткія войны ў ХХ стагоддзі, і заканчваючы нядаўнімі варварскімі канфліктамі — у Сірыі ці Самалі. Усе яны пачаліся, здавалася б, з нявінных пытанняў, якія задавалі антаганізаваныя партыі: хто мае рацыю, чыя праўда? Але ж мая, таму што чаму яна павінна быць тваёй? Рэдка бывае, што гэтыя наіўныя пытанні не выклікалі ваеннага пажарышча. Не раз і не два, а папраўдзе яны заўсёды пераносіліся ў рэальны свет, дзе ў выніку трэба было праліць чалавечую кроў, а матэрыяльныя здабыткі многіх пакаленняў былі знішчаны. Такім чынам разбурыліся вялікія цывілізацыі і квітнеючыя культуры адышлі ў нябыт. І ўсё гэта ў імя праўды. Толькі чыёй? А можа, ілжывай праўды? Несумненна, каб паставіць разумнае пытанне, варта раней ведаць што-небудзь пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF