Ніва № 03 (3323), 19 студзеня 2020 г.

Анекдот 2020

Віктар САЗОНАЎ

Самы свежы анекдот! І ў дадатак беларускі! Вось гэта ўдача! І пачуў я яго ў самыя першыя хвіліны Новага 2020 года за святочным сталом, з бакалам шампанскага ў руках і свіной адбіўной у зубах...

А ўсё было так. Мне пазванілі сябры, акурат як ад кіраўніка краіны віншаванні ішлі па тэлебачанні ды гадзіннік ужо стукаў заканчэнне старога года. Сябры павіншавалі мяне з Новым годам і пажадалі многа чаго добрага. Ды так многа, што каб усё пералічыць, заняло б плошчу не адной газеты. І яшчэ зверху пажадалі таго, чаго распавядаць на людзях, і тым больш у газеце, нельга. (Таксама добрага). І ў дадатак, як бы мовіць на дэсерт, расказалі самы новы анекдот у гэтым новым годзе...

Ну не паспелі петарды дагарэць, салюты адстраляць, шампанскае пазбавіцца сваіх бурбалак, а свежы як святочная закуска анекдот быў пададзены ў лепшай навагодняй упакоўцы па адным з інтэрнэтных месэнджараў майго ці то мабільнага тэлефона, ці то гаджэта, не ведаю дакладна як гэтая штука зараз называецца правільна. І яшчэ гэты анекдот быў агучаны з адпаведнай загадкавай і таямнічай інтанацыяй, што мела на мэце яскрава падкрэсліць глыбіню і непаўторнасць беларускай нацыянальнай сатыры...

Не магу сцвярджаць, што расказаны ў святочную поўнач гэты канкрэтны варыянт народнай творчасці мне моцна падняў настрой. Не. Не буду хлусіць. Але і не пагоршыў. Анекдот усё ж, а не нейкае страшнае прароцтва. Гумар, халера яго бяры, гэты гумар!

Ну мне то гумар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF