Ніва № 03 (3323), 19 студзеня 2020 г.

Юбілейны фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве»

Аляксей МАРОЗ

Да юбілейнага ХV выпуску Агульнапольскага фатаграфічнага конкурсу імя Віктара Волкава «Падляшша ў аб’ектыве» прыступіла ажно 102 удзельнікі, якія даслалі каля 300 фатаграфій выкананых на Падляшшы. Падвядзенне вынікаў конкурсу і адкрыццё конкурснай выставы адбылося яшчэ ў снежні ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, які з’яўляецца арганізатарам фатаграфічнага мерапрыемства. Пры нагодзе юбілею былі ўспаміны, але сабраных перш за ўсё цікавілі ўзнагароджаныя фатаграфіі на конкурснай выставе, якая будзе працаваць да восені 2020 года.

— На Агульнапольскі фатаграфічны конкурс «Падляшша ў аб’ектыве», якому пасля смерці Віктара Волкава было прысвоена яго імя, на працягу 15 гадоў паступіла каля трох тысяч здымкаў, што захоўваюцца ў нашым архіве. Ідэя конкурсу ўзнікла, калі я яшчэ жыў у Вроцлаве і рэалізавалася ад патрэбы сэрца, паколькі рашыліся мы паказваць роднае Падляшша. Большае колькасць удзельнікаў і павышаецца ўзровень дасланых фатаграфій. Часткі таго, што адлюстравана на фатаграфіях, ужо няма, паколькі мяняюцца краявід, прырода, архітэктура, паміраюць людзі. Конкурсныя выставы паказваюцца не толькі ў нашым музеі, але прэзентаваліся ў Беларусі — у Гродне і Брэсце, — сказаў дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк.

Фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве» адбываецца пад ганаровым патранатам Маршалка Падляшскага ваяводства і бургамістра горада Гайнаўка. Узнагароды і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF