Ніва № 02 (3322), 12 студзеня 2020 г.

З чаго бяруцца поспехі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Уладзімірам АЛЕКСЕЮКОМ, старшынёй Вучнёўскага стралецкага клуба „Калібер” у Беластоку.

— З чаго пачалося Ваша захапленне стральбой: з коркавага пісталета, да вераб’ёў з прашчы?

— З коркавага пісталета ўсе любілі пастраляць. Мы, хлопцы з Дубна, хадзілі ў Боцькі на Антонія, эканомілі на той час тыя ўсе капейкі, куплялі коркі і стралялі. Але гэта было так, як і ў кожнага пацана. Але так сапраўды, то як я быў у Белліцэі ў Бельску, то я тры гады займаўся боксам у тамашнім „Туры”. Ад боксу адышоў, як паступіў у афіцэрскую школу ў Піле ў 1980 годзе. Бокс пайшоў у забыццё, але ён навучыў таму спорту, духу змагання, трэніровачнай дысцыпліне. А стралецтва выйшла пасля так выпадкова, бо папрасілі мяне нарыхтаваць каманду да марыністычнага тэлетурніра „Polska leży nad Bałtykiem”. Я нарыхтаваў тую каманду, а паколькі вайсковая і спартовая стральба гэта дзве абсалютна розныя справы, то я падумаў, што дзеля гэтай задачы трэба знайсці спецыяліста. У Піле быў стралецкі клуб „Sokół-Tarcza”, там я знайшоў інструктара, падружыў з ім, ён мяне крышку падвучыў — і мая моладзь з падставоўкі выйграла з ліцэістамі. І з таго пачалася мая прыгода са стралковым спортам.

— Але Вы былі ў Піле падхарунжым, а як гэта сталася, што Вы навучалі школьную моладзь?

— Быў падхарунжым, а паколькі жонка мела папраўку па матэматыцы, а я быў па школе Мікалая Красоўскага з Бельска, такі труйкова-чвурковы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF