Ніва № 02 (3322), 12 студзеня 2020 г.
«Бязмежжа» са знакам якасціГанна КАНДРАЦЮКЯ нават на папяросу не выйшаў, — заявіў сябра, у прыватнасці зацяты курыльшчык, — баяўся, каб не згубіць хоць бы адзін момант... Няма лепшых слоў, каб аддаць магію і энергетыку сёлетняга, ужо ХХІІ «Бязмежжа», якое традыцыйна праходзіла ў пушчанскім пансіянаце «Бора-Здруй» з 20 па 22 снежня 2019 года. Найперш трэба сказаць пра актуалізацыю трэндаў і з’яў у беларускай і сусветнай літаратурах. Надта выразна прагучала рэха сёлетняй Нобелеўскай прэміі для Вольгі Такарчук і яе беларускі кантэкст. Другі атракцыён — гэта жывая прэзентацыя лаўрэатаў літаратурных прэмій Ежы Гедройца і Наталлі Арсенневай за 2019 год. Фрагмент балючага «Libido», быццам з закавулкаў падсвядомасці, прачытаў, ці можа лепш сказаць — інсцэніраваў, сёлетні пераможца «гедройца» Ілья Сін. Адначасова прэзентаваліся сакавітыя навінкі з нашага падляшскага панадворка, заяўляючы пра набрынялыя праблемы і трывожныя знакі часу. А нагодай, якая звязала ўсе літаратурныя (ды не толькі літаратурныя) кантэксты стаў юбілей Міхася Андрасюка, як адзначыў свае спелыя 60 гадоў! Міхася віншавалі музычна (яму прысвячаўся канцэрт Валодзі Хільмановіча) і патрыярхальна, то-бок, юбіляра запрасілі на столак і па старой звычцы пагуцалі на поспех і здароўе. А ён сам, хоць і агаломшаны такім эфектным «пажаданнем», не застаўся ў даўгу перад «бязмежнай» кампаніяй. * * * Так, гэта быў сакавіты і насычаны ўрывак новай кніжкі «Рускі квадрат», (...) |