Ніва № 02 (3322), 12 студзеня 2020 г.

Новыя падручнікі

Міра ЛУКША

Гэта ўжо трэцяя кніжка, выдадзеная для вучняў ліцэя — «Родная літаратура». Праз паўтара года — наступная — для чацвёртага класа.

— Гэта кніга прапанавана да выдання на палову 2021 года, — кажа рэдактар Анна Радзюкевіч. — З гэтымі праектамі заспела нас рэформа адукацыі, але мы ўключылі два першыя падручнікі, якія былі выдадзены для трох класаў ліцэя для першага і другога класа — выдадзеныя намі былі свежыя, добрыя, і я пераконвала міністэрства, што няма сэнсу выкідваць нават бюджэтных грошай на рэдагаванне новых падручнікаў. І з гэтага яны стварылі разам з гэтым падручнікам, які выдалі ў 2019 годзе, і з падручнікам, які выпусцім праз паўтара года, — серыю для ліцэя. Аўтары ёсць розныя, гэта Вольга Сянкевіч, Іаланта Грыгарук і Янка Карчэўскі, які будзе таксама аўтарам падручніка для чацвёртага класа. Якія павінны быць падручнікі па беларускай мове, каб яны былі цікавыя для маладых людзей? Я працую — а думаю што будзе гэта дванаццаты падручнік — і заўсёды хачу, каб акрамя беларускай літаратуры, а гэта абсалютная падстава падручніка, з’явілася таксама цікавае графічнае афармленне, якое нас адначасова ўводзіць у галіну мастацтва. Падручнікі, якія выдавала Выдавецтва школьнае і педагагічнае, мелі такую ўбогую шату — нейкія лапці, пасталы, нейкі вясковы краявід... Мне здавалася, што мы не можам зводзіць беларускай культуры толькі да такой народнай, сялянскай, таму што былі ў ёй і высокія мастацкія слаі. І з за гэтага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF