Ніва № 02 (3322), 12 студзеня 2020 г.
Будавалі па вёсках, але найчасцей у БельскуМіхал МІНЦЭВІЧРазмова з Янам БОБІКАМ, пенсіянерам з Крывятыч Арлянскай гміны, 1948 года нараджэння, муляром-тынкоўшчыкам па прафесіі. — Ці Вы помніце сваіх дзядоў. Раскажыце пра сваіх бацькоў... — Дзядоў не помню, ведаю толькі, што дзед Андрэй Баліцкі быў шаўцом. Бацька Аляксей, 1923 года нараджэння, мясцовы. Маці Анна з Яраслава, што за Жэшавам. Пазнаёміліся на прымусовых работах у Германіі. Маю старэйшую за мяне сястру і малодшага брата. — Школа? Адукацыя пасля падставоўкі? — Вучыўся ў Моры; яшчэ палову года хадзіў у новую школу, што зараз за вёскай. Пасля падставоўкі пайшоў вучыцца ў Гайнаўку, у завадоўку, на сталярскую спецыяльнасць. Але пасля некалькіх тыдняў пакінуў тую навуку — не хацелася даязджаць, раніцай уставаць; цяпер не пакінуў бы. — Пайшлі на працу? — І пайшоў па работах, працаваў у Пушчы. Бо гаспадарка невялікая была, каля шасці гектараў. Рабіў у мясцовым калгасе пяць гадоў, таксама пяць гадоў трактарыстам у крывятыцкім сельгасгуртку, а пасля ў эскаэры. — А я Вас памятаю як будаўніка, муляра. Што тады людзі хацелі будаваць? — Пасля я пайшоў на мулярскія курсы. Будаваў дамы, пераважна ў Бельску. Былі модныя „пянтроўкі” на падвале. Спачатку працаваў з Генкам Яворскім, а пасля з кашалёўцамі — Сярожам Калядой і Владкам Бобрам. Рабілі таксама па вёсках, але найбольш то ў самім Бельску. — І будавалі таксама сакральныя (...) |