Ніва № 02 (3322), 12 студзеня 2020 г.

Самае важнае — навучыць пашаны для другога чалавека

Ганна КАНДРАЦЮК

Беата Кендысь (год нараджэння 1978) закончыла ПШ № 3, а пасля Гайнаўскі белліцэй. Закончыла беларускую і рускую філалогіі на Універсітэце ў Беластоку. У гайнаўскай пачатковай школе № 4 працуе з 1 верасня 2003 года. З маленства жыве ў Гайнаўцы.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Ужо з дзяцінства мне хацелася стаць настаўніцай, хаця я ведала што гэта нялёгкая і адказная праца. Заўсёды цікавілі мяне гуманітарныя прадметы, любіла беларускую мову і вывучала яе з другога класа пачатковай школы. Калі закончыла беларускую і рускую філалогіі, пайшла працаваць у школу.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Першай маёй настаўніцай была Вольга Сянкевіч. Яна ўвяла мяне ў свет роднай мовы, традыцыі, культуры. Па сённяшні дзень памятаю, як яна спявала нам беларускія песні. Вялікі ўплыў мела таксама Валянціна Дмітрук, якая вяла тэатральны гурток на беларускай мове. Мы рыхтавалі прадстаўленні, дэкарацыі і выступалі на сцэне. У ліцэі пачаткова вучыў мяне Аляксей Мароз, а пасля Васіль Сакоўскі. Яшчэ мушу ўспомніць Яўгена Вапу, ён вучыў мяне ведаў пра грамадства (WOS), але яго захапленне, энергія і любоў да роднага выклікала вялікую пашану для гэтага чалавека. Ужо на працы я пазнаёмілася і пасябравала з Людмілай Грыгарук. Мяне ўразіў яе вопыт і працавітасць. Так што на сваёй дарозе я спаткала цікавых людзей. Думаю, што мы, настаўнікі, стараемся зрабіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF