Ніва № 02 (3322), 12 студзеня 2020 г.

Калядны хаос (3)

Яўген ВАПА

Пішучы пра калядны хаос, для нас, падляшскіх беларусаў, трэба абавязкова яшчэ асобна засяродзіцца на святкаванні двух Новых гадоў, Сільвестра і Шчодрага вечара. Вось каляндарная, юліянска-грыгарыянская рэчаіснасць вызначае нам функцыянаванне ў жыццёвым і духоўным вымярэнні. І менавіта з сакральна-духоўным бокам святочнага перыяду маем штораз большыя клопаты. Бо калі ў католікаў час посту перад Ражджаством Хрыстовым з’яўляецца часам радаснага чакання, то наш праваслаўны Піліпавы пост не памяняў сваіх прынцыпаў. А тут тыдзень перад Калядамі па старым стылі маем нябачны, але векапомны і святкаваны па ўсім свеце Сільвестар і Новы год. Як тады вытрымаць у духоўным посце, калі ўсё вакол віруе ў танцы і начных вечарынах. Пра што тут думаць у суцішэнні і спакоі, калі нашы сямейнікі маюць адзін галаўны боль — як апрануцца ў гэтую ноч, ці якія стравы нарыхтаваць на святочны стол, каб не саромецца перад гасцямі. А потым пасля цяжкай ночы прыходзіць дзень, у якім абед з падтрымкай працэнтных напіткаў бывае рытуальнай часткай першага дня новага года і ў галаве няма месца для будучага нованароджанага. У такой сітуацыі будзь ты разумным і прыдумай Саламонаву развязку. Усе ўжо звыкліся з такой рэчаіснасцю і, мабыць, атрымліваем нейкае няпісанае адпушчэнне грахоў за жыццё-быццё ў пастцы Новага года. Але не заўсёды так бывала. Памятаю як мае бацькі злавалі на майго старэйшага брата, калі пры канцы сямідзясятых гадоў з сябрамі выбраўся на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF