Ніва № 02 (3322), 12 студзеня 2020 г.

Што чакае беларусаў у 2020 годзе

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

2020 год ужо рушыў у дарогу. Пачаўся новы каляндарны адлік — новых надзей, падзей, спадзяванняў і расчараванняў, набыткаў і непазбежных страт. Паспрабуем зазірнуць наперад, прыгадаць тое, што чакае жыхароў Беларусі ў годзе з дзвюма прыгожымі дваццаткамі.

Год можа стацца калі не вырашальным, то кардынальна пераломным для насельнікаў Беларусі. Акрамя галоўнай стратэгічнай лініі так званай інтэграцыі — Масква душыць — Менск абяцае, але трымае апошні рубеж абароны, напэўна знойдуцца і іншыя формы маскоўскай экспансіі. У цэлым жа дзеянні Крамля, якія можна характарызаваць як „паўзучая анексія”, істотна не павінны змяніцца. Тым больш, што расейскія верхаводы зараз імкнуцца дамагчыся адмены эканамічных санкцый Захаду. У такіх варунках дадушваць свайго васала і галоўнага ідэалагічнага партнёра няма сэнсу. З іншага боку Масква часта ў сваёй гісторыі дзейнічала ірацыянальна і пагроза ліквідацыі нават фармальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь працягвае вісець дамоклавым мячом.

Галоўная палітычная падзея — гэта афармленне чарговага, можна лічыць пажыццёвага, тэрміну прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 30 жніўня, на самы канец каляндарнага лета. У гэты дзень начальніку беларускай дзяржавы спаўняецца роўна 66 гадоў і ён збіраецца пайсці на сваю 6-ю кадэнцыю. Няма сумневу, што да другога туру галасавання справа не дойдзе. Таксама няма загадкі, ці будуць у Аляксандра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF