Ніва № 02 (3322), 12 студзеня 2020 г.

Жыхары супраць планаў здабычы торфу

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Гародчына, Ляхоў і суседніх вёсак 28 снежня 2019 года сустрэліся з прадстаўнікамі суполкі «Вокас» з Лосіц, якая бярэ ў арэнду і скупляе зямлю ад сялян і плануе здабыванне торфу ў Нарваўскай і Чыжоўскай гмінах. У спатканні прынялі ўдзел войт Нарваўскай гміны Андрэй Плясковіч і сем гмінных радных. Мясцовыя гаспадары і іх сямейнікі, а таксама пенсіянеры прыбылі ў вясковую святліцу ў Гародчыне, каб больш даведацца пра спосаб здабычы торфу і звязаныя з гэтым адмоўныя паслядоўнасці. У канцы спаткання выдатная большасць мясцовых жыхароў прагаласавалі супраць планаванай інвестыцыі па здабычы торфу ў наваколлі сваіх вёсак.

Спатканне адкрыў войт Нарваўскай гміны Андрэй Плясковіч, які прадставіў інфармацыю аб планах суполкі «Вокас» з Лосіц па здабычы торфу на сельскагаспадарчых угоддзях па-суседску вёскі Гародчына. Частка палёў, якія ўзяла ў арэнду або купіла суполка «Вокас», распаложана на тэрыторыі вёскі Кленікі Чыжоўскай гміны. Аднак гэтыя палі знаходзяцца ў невялікай адлегласці ад палёў сялян Нарваўскай гміны. Рада Чыжоўскай гміны прыняла ўжо адпаведную пастанову і пачаўся там працэс змены планаў прасторавага добраўпарадкавання так, каб выключыць з сельскагаспадарчага выкарыстання землі, на якіх мела б адбывацца здабыча торфу. Рада Нарваўскай гміны запрапанавала грамадскія кансультацыі ў згаданай справе ў вёсцы Гародчына.

Старшыня суполкі «Вокас» Дар’юш Вайцешук паінфармаваў, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF