Ніва № 01 (3321), 05 студзеня 2020 г.

Стракаты верасень (заканчэнне)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

15 лістапада ў Варшаўскім універсітэце адбылася 5я Міжнародная навуковая канферэнцыя, ладжаная Цэнтрам беларускіх штудыяў Універсітэта. Тэма канферэнцыі: „Падзелены/аб’яднаны край: Беларусь і Польшча ў верасні 1939 года”. У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя з абедзвюх названых краін.

Рыгор Лазько: — Беларуская гістарыяграфія адносна маладая, яна пачалася ў пачатку ХХ стагоддзя, далей апынулася пад прэсіяй таталітарнага рэжыму, была нішчана і запалохвана дзясяткамі гадоў, а пасля таксама наступіў не надта спрыяльны час, і зноў яна пачала адраджацца. Але трэба мець на ўвазе, што перажыўшы такія нялёгкія часы, яна астаецца гістарыяграфіяй нашага народа. Старэйшае пакаленне беларускіх гісторыкаў, гэта дзеці і ўнукі былых сялян, якія мелі свае адносіны з памешчыцкім класам, пераважна польскім. Адсюль, на маю думку, паходзіць у нейкай ступені захаваны антыпольскі комплекс у беларускай гістарыяграфіі. Усё што было з Польшчы ўспрымаецца як панскае, сацыяльна чужое, а ўсё што прыйшло з усходу, гэта ўспрымаецца як сацыяльна блізкае. Гэты сялянскі, антыпамешчыцкі комплекс, на жаль, засеў у ментальнасці шмат каго з нашых гісторыкаў. І некаторыя не змаглі пазбавіцца сталінскіх поглядаў на гістарычны працэс, у тым ліку і на Польшчу. Калі гаварыць пра праблематыку, якую тут сёння разглядаем, то ў нашых гісторыкаў пераважае ідэя, што ў верасні 1939 года быў здзейснены акт гістарычнай справядлівасці. Значыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF