Ніва № 01 (3321), 05 студзеня 2020 г.

Cвяточныя традыцыі вёскі Тапаркі

Аляксей МАРОЗ

Майстар-класы па выконванні даўніх святочных аздабленняў, якімі ўпрыгожваліся хаты ў перыяд Ражджаства Хрыстовага і іншых зімовых свят, паспяхова прайшлі 8 снежня ў святліцы вёскі Тапаркі Кляшчэлеўскай гміны. Традыцыі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне, добра памятаюць старэйшыя жыхары Тапаркоў, якія прыбылі на сустрэчу. Маглі пазнаёміцца з імі малодшыя жыхары вёскі і прыезджыя, якім асабліва цікавым было выконваць саламяныя аздабленні для ўпрыгожвання дамоў.

У святліцу на нядзельную сустрэчу прыбылі жыхары Тапароў, як гэтую вёску называе карэннае насельніцтва сяла і наваколля. Мерапрыемства было арганізавана ў перыяд Філіпавага посту Гарадскім асяродкам культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях у супрацоўніцтве з Гуртком вясковых гаспадынь, якому старшынюе солтыс Тапаркоў Вяслава Бакун. Майстар-класы па выконванні даўніх святочных аздабленняў з саломы вяла народная пісьменніца і майстрыха па саломапляценні Зоя Майстровіч з Рудутаў, ураджэнка Тапаркоў.

— У хаце маіх бацькоў спяваць калядкі пачыналі ў час поснай вячэры, якую называлі ў нас першай Калядой, напярэдадні Увядзення Прасвятой Багародзіцы ў храм, якое адзначаецца 4 снежня. Пасля гэтага свята дзяўчаты пачыналі рабіць аздабленні, якімі ўпрыгожвалі хаты. Калі ў нашых дамах паявіліся ёлкі, дзяўчаты таксама выконвалі аздабленні, каб упрыгожыць імі ялінкі. Хлопцы ў перыяд Філіпавага посту аднаўлялі і аздаблялі старыя або (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF